Беларуская Служба

Лукашэнка ня бачыць катастрофы з каранавірусам у Беларусі

07.04.2020 14:13
Пры гэтым толькі за апошні дзень колькасць інфікаваных вірусам вырасла на 160 чалавек.
Аляксандр Лукашэнка хакеем выпрацоўвае імунітэт супраць вірусаўEPA/ANDREI POKUMEIKO / POOL Dostawca: PAP/EPA

Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка склікаў нараду па сітуацыі з каранавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Як перадае БелТА, Лукашэнка назваў колькасць хворых, але не згадаў колькасць выпісаных і памерлых:

«У нас сёння 794 чалавекі шпіталізаваныя, 31 на ШВЛ. Катастрофы абсалютна няма, – казаў Лукашэнка. – Так, прырост у нас назіраецца. Дзякуй богу, што не лавінападобны. І гэта трэба ўтрымаць».

Міністэрства здароўя Беларусі пакуль не публікавала афіцыйную статыстыку на 7 красавіка. Вядома толькі, што на раніцу 6 красавіка ў Беларусі было афіцыйна зафіксавана 700 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, шпіталізаваныя былі 634 пацыенты, яшчэ 13 інфікаваных памерлі, 53 выпісаныя здаровымі».

юл